Прадавец сталічнай крамы заўважыла мужчыну, які спрабаваў выкрасці дзіцячы электраматацыкл, паведамляе міліцыя.

Аказалася, што мужчына да таго, як яго заўважылі, ужо вынес два такія матацыклы. Зразумеўшы, што на гэты раз папаўся, невядомы схаваўся, а прадавачка выклікала міліцыю. Злодзеем аказаўся беспрацоўны 32-гадовы гараджанін. Яго ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за падобныя злачынствы.

Фігурант паспеў прадаць крадзенае ля выхаду са станцыі метро і патраціць атрыманыя грошы. Сума шкоды перавысіла 600 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0