2 — Пачатак Вялікага паста ў праваслаўных, які працягнецца 40 дзён.

3 — Міжнародны дзень пісьменніка (заснаваны міжнародным ПЭН-Цэнтрам у 1986 г.)

4 — Дзень святога Казіміра ў каталікоў. У гэты дзень памёр сын вялікага князя Казіміра Ягайлавіча Казімір Казіміравіч, прызнаны пазней святым. Свята літоўцаў Казюкас (бел. Казюк) — у яго гонар.

8 — Дзень жанчын.

11 — Свята-карнавал Пурым у юдэяў.

17 — Дзень Святога Патрыка ў ірландцаў.

20 — Дзень нараджэння прарока Мухамеда.

25 — Дзень Волі. У гэты дзень была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 — Звеставанне ў каталікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0