Галалёд і туман чакаюцца ў ноч з 28 на 29 лістапада і раніцай у пятніцу ў Беларусі.

Галалёды, што назіраюцца 28 лістапада, да канца бягучых сутак распаўсюдзяцца на ўсходнюю частку краіны і захаваюцца да 10:00-11:00 пятніцы, 29 лістапада. На дарогах чакаецца галалёдзіца.

Прагназуемы сёння ўвечары туман у паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі захаваецца на працягу ночы. Бачнасць — 100-500 м.

У Мінску галалёд захаваецца ў першую палову ночы 29 лістапада. Для яго прадухілення камунальныя службы працягваюць апрацоўваць дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0