У Мінску рэканструююць парк імя Янкі Купалы. Навуковы супрацоўнік музея, які тут размешчаны, проста пад нагамі знаходзіць артэфакты з мінулага. Яго ўлоў: падмуркі лазні, дзе мыўся Купала, гліняны гаршчок з надпісам часоў беларусізацыі і дарэвалюцыйная кафля, піша tut.by.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Павел Каралёў у парку імя Янкі Купалы.

Цяжка ўявіць: на месцы парку Купалы да вайны быў цэлы раён

У цэнтры Мінска, дзе зараз парк імя Янкі Купалы, да Вялікай Айчыннай вайны была жылая забудова — некалькі вуліц драўляных дамоў. Менавіта тут з 1926 па 1941 гады жыў Янка Купала, іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Яшчэ ў гэтым раёне стаялі дамы дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя Івана і Антона Луцкевічаў.

— Раён на трэці дзень вайны капітальна згарэў падчас бамбёжкі. Гэта было жудаснае відовішча, — расказывае вядучы навуковы супрацоўнік музея імя Янкі Купалы Павел Каралёў.

У 1949-м на месцы пажарышча зрабілі парк 30-годдзя БССР, у 1962 годзе яму далі імя Янкі Купалы.

Фото: из архива Павла Королева

Так выглядаў раён, дзе пазней уладкавалі парк. Гараджанкі стаяць каля дамоў Луцкевічаў. Фота: з архіву сям'і Андрусішыных.

У пажары ацалелі некалькі будынкаў, у тым ліку грамадская лазня Плаўскага і дамы Луцкевічаў — усё гэта знеслі ўжо пасля вайны.

Цяпер у парку амаль нічога не нагадвае пра мінулае гэтай часткі горада. Толькі некаторыя важныя кропкі адзначаны камянямі.

— Тут ёсць камень, які пазначае двор, дзе жылі Луцкевічы, ёсць камень на месцы былога дома Янкі Купалы. Але, дзякуючы знаходкам, якія падняліся з зямлі падчас рэканструкцыі, мы можам лепей прыадкрыць Атлантыду гэтага месца, — кажа Павел Каралёў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Якія артэфакты ляжаць проста пад нагамі?

Прыкладна паўтара тыдні таму рабочыя капалі ў парку траншэю, у якой трэба пракласці кабель. Будаўнікі натыкнуліся на падмуркі — увагу на іх звярнуў Павел Каралёў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Навуковы супрацоўнік упэўнены: гэта частка знакамітай грамадскай лазні Плаўскага. Дваранін з такім прозвішчам адкрыў яе на вуліцы Вадохрышчанскай яшчэ ў 1875 годзе, двухпавярховы каменны будынак вылучаўся сярод драўлянай забудовы. Лазня працавала і пасля рэвалюцыі, у ёй бываў і Янка Купала — яна стаяла насупраць яго дома.

— Захаваліся ўспаміны. Калі Купала хадзіў у Ждановічы на рыбалку, грэўся каля вогнішча, то казаў: тут горача, як у лазні Плаўскага!

Вось як выглядае знаходка ў траншэі.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Павел Каралёў адразу ж напісаў у Мінкульт, папрасіў захаваць адкрытыя падмуркі. Ён звязаўся і з археолагам, які назірае за тэрыторыяй падчас рэканструкцыі.

— Вельмі важна, каб падмуркі ацалелі, бо ў людзей няма ўяўлення пра тое, што тут нешта падобнае было да вайны. Да таго ж, гэта связана з постаццю Янкі Купалы. Можна было б зрабіць аб’ект музейным, вадзіць людзей і паказваць, куды паэт хадзіў парыцца. Зараз будаўнікі капаюць у бок падмуркаў дома Луцкевічаў. Важна, каб іх таксама не зачапілі.

Будаўнікі прыпынілі працу побач са знаходкай. Зараз вырашаецца лёс падмуркаў.

Фото: из архива Павла Королева

Парк 30-годдзя БССР (цяпер Янкі Купалы). У дрэвах відаць двухпавярховы будынак — гэта не музей Купалы, а лазня Плаўскага

А апроч падмуркаў нешта ёсць?

У асноўным прадметы, якія ўяўляюць цікавасць, на такіх аб'ектах збіраюць археолагі, якія вядуць назіранне за будоўляй. Тое, што застаецца, усё адно можа быць цікавым, калі ты музейны работнік і ведаеш гісторыю месца.

Напрыклад, увагу Паўла Каралёва прыцягнула вось гэтае шкло. Некаторыя бутэлькі экскурсавод датуе 1920-мі гадамі, але ёсць і відавочна дарэвалюцыйныя. А яшчэ на месцы дома Янкі Купалы адшукаліся аскепкі старой попельніцы.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

— Прадметы 1920−1930-х гадоў тыповыя для Мінска, але яны важныя. Ёсць успамін пра Уладзіславу Луцэвіч, удаву Купалы: калі ёй прынеслі маленькія кубачак і сподак, знойдзенныя на месцы былой забудовы, яна расхвалявалася да слёз. Пазнала кубачак са свайго дому. Некаторыя знойдзеныя рэчы вартыя таго, каб экспанавацца на выставе, прысвечанай дому Купалы. Яшчэ ёсць ідэя зрабіць выставу, прысвечаную гэтаму раёну.

А вось аскепкі гаршка, на адным з іх надпіс: «Вылучэнец Пухавіцкага р-ну». У каментарах да запісу Паўла Каралёва на фэйсбуку краязнаўцы падказалі, што гаворка ідзе пра арцель ганчароў «Вылучэнец», якая існавала якраз у вызначаным раёне Беларусі. Павел Каралёў датуе прадметы дваццатымі гадамі мінулага стагоддзя — якраз час беларусізацыі.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

А вось больш ранні прадмет — кавалак пячной кафлі з таўром мінскай дарэвалюцыйнай ганчарнай майстэрні. Краязнаўца Вадзім Зелянкоў адшукаў рэкламу такога ганчарнага завода ў выданні «Каляндар Паўночна-Заходняга краю на 1889 год».

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Изображение из архива Вадима Зеленкова

Музейны работнік не можа прайсці нават міма бруку, камяні якога тэхніка падымае з-пад зямлі.

— Я прынёс пяць мяшкоў брукаванкі, таму што яна зараз у парку пад нагамі валяецца. Такое археолаг не возьме, а музею цікава. Можна было б выкласці нейкія дарожкі да аб’ектаў на выставе. Гэта ж менавіта тая брукаванка, якая тут некалі была!

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Што кажуць пра знаходкі іншыя спецыялісты

Рэканструкцыяй парку імя Янкі Купалы займаецца будтрэст № 4, заказчык работ — УКБ Цэнтральнага раёна Мінска.

За аб'ектам вядзе назіранне прадстаўнік Нацыянальнай акадэміі навук, археолаг Сяргей Дзярновіч.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Археолаг Сяргей Дзярновіч

З'яўленне капітальных каменных падмуркаў ў парку здзівіла археолага:

— Па ўсіх папярэдніх дадзеных тут быў квартал з аднапавярховай драўлянай забудовай, там былі маламагутныя падмуркі. Мы разлічвалі, што сутыкнемся з іх рэшткамі. З якімі будынкамі суадносяцца адкрытыя каменныя падмуркі, пакуль складана казаць. Гэта могуць быць як рэшткі лазні Плаўскага, так і падмуркі жылога дома другой паловы XIX стагоддзя — пасля моцных мінскіх пажараў прадугледжваліся магутныя каменныя падмуркі, а верх быў драўляны.

Археолаг дадае, што аб'екты з пункту гледжання забудовы пасрэдныя, але не ўсё ацэньваецца так проста.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

— Калі знойдзенае звязана з Луцкевічамі, Янкам Купалам і персаналізацыяй, музеефікацыяй у гэтым кантэксце — тады гэта зусім іншыя адценні! Трэба разумець і канцэпцыю развіцця парку, якім яго бачыць горад.

Знойдзеныя прадметы побыту, лічыць Сяргей Дзярновіч, у асноўным датуюцца ХХ стагоддзем, яны маглі з'явіцца тут у тым ліку з будаўнічым смеццем, які ссыпалі сюды, калі выраўноўвалі месца пад будучы парк.

Навуковы кіраўнік аб'екта, архітэктар Інстытута «Белжылпраект» Уладзімір Выростак распавёў TUT.BY, што працы каля падмуркаў да гэтага часу не вядуцца. Іх лёс будуць вырашаць ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?