29.11.2019 / 18:47

Сямашка: Прэзідэнты дамовіліся стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі кіруючымі функцыямі 88

Беларусь і Расія працягваюць працу над узгадненнем дарожных карт паглыбленай інтэграцыі і паралельна вырашаюць праблему цэн на энерганосьбіты ў 2020 годзе, расказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, паведамляе Tut.by.

— Прэзідэнты дамовіліся, што мэты заяўлены грандыёзныя і яны не павінны змяняцца. Гэта пераход на ўніфікаванае падатковае заканадаўства, стварэнне адзіных рынкаў нафты, газу і электраэнергіі, стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расія і Беларусь аддаюць наверх пэўныя кіруючыя функцыі з абавязковым выкананнем. Такая задача зараз вырашаецца.

Сямашка распавёў, што з 31 падрыхтаванай дарожнай карты паглыбленай інтэграцыі 20 карт «абсалютна ўзгодненыя» па выніках нядаўняй сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Да 7 снежня, адзначыў пасол, застаецца тыдзень, трэба «знайсці кансэнсус, кампраміс, каб мінімізаваць разыходжанні».

— Над гэтым і працуем. А далей апошняе слова будзе за прэзідэнтамі краін. Перакананы, задачы будуць вырашаны, — адзначыў Сямашка.

Ён растлумачыў, што ў дарожных картах прапісана стварэнне адзіных рынкаў да 2021 года, але яшчэ трэба пражыць цэлы год, 2020-ы, мець пэўную цану на газ, вырашыць праблему кампенсацыі падатковага манеўру.

Працяг: Беларускае пасольства ў Расіі: Словы Сямашкі пра агульны парламент і ўрад вырваныя з кантэксту

10
Літовец / Адказаць
29.11.2019 / 16:36
Ніякіх інтэграцыяй з Масквою.
10
19БНР18 / Адказаць
29.11.2019 / 16:36
Попахивает сдачей!
6
Antyzombie / Адказаць
29.11.2019 / 16:41
Яны што там, [Рэд. - выдалена]??? Толькі ўсенародны бунт нас выратуе.
Паказаць усе каментары/ 88 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру