29.11.2019 / 19:52

Прэзідэнт Інданезіі прапанаваў замяніць чыноўнікаў штучным інтэлектам 2

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода загадаў урадавым установам скараціць некаторых дзяржаўных службоўцаў у 2020 годзе і замяніць іх штучным інтэлектам, каб зменшыць бюракратыю, піша Al Jazeera.

Прэзідэнт, чый новы пяцігадовы тэрмін пачаўся ў мінулым месяцы, пасля перамогі на выбарах у красавіку заявіў, што Інданезія павінна перайсці на вытворчасць больш высокага ўзроўню.

Такая трансфармацыя запатрабуе замежных інвестыцый, і Відода сказаў, што ён палепшыць дзелавы клімат, скарачаючы валакіту.

Каб паменшыць бюракратызм, Відода вырашыў скараціць чыноўнікаў.

«Я загадаў свайму міністру замяніць іх на штучны інтэлект. Наша бюракратыя будзе хутчэйшай са штучным інтэлектам», — сказаў ён.

NN.by

0
Зьмiцер / Адказаць
29.11.2019 / 22:20
Вельмі добрая ініцыятыва. Не ведаю наконт Інданэзіі, а вось у некаторых усходнееўрапейскіх краінах некалькі нескладаных скрыптоў з легкасцю маглі бы эмуляваць працу цэлых упраўленняў.
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
01.12.2019 / 12:34
У Беларуси гэта зроблена 25 год назад,адзин "интэлект" упрауляе краинай таму мы гэдак и жывём.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру