29 лістапада стала вядома, што з беларускага ПЭН-Цэнтра выключылі Паўла Анціпава, які ў 2013-2019 гадах быў першым намеснікам старшыні арганізацыі.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Афіцыйная фармулёўка наступная: «Рада Беларускага ПЭН-цэнтра прыняла рашэнне аб выключэнні яго з шэрагу сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра ў сувязі са стратай даверу і немагчымасцю далейшай супрацы».

Нагадаем, што яшчэ ў 2016 годзе Анціпаў выпусціў кнігу, у якой даволі рэзка прайшоўся па закуліссі беларускіх літаратурных прэмій.

Абмяркоўваць ягоныя мемуары ў сацсетках і інтэрнэце пачалі толькі цяпер. Праўда, пакуль невядома ці менавіта яны сталі прычынай выключэння, ці ў ПЭНе здарыўся нейкі іншы скандал.

«Наша Ніва» звязалася з Паўлам Анціпавым, але ён адмовіўся ад каментараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?