Украіна і Расія абмяркоўваюць магчымасць выплаты «Газпрамам» 3 мільярдаў даляраў па рашэнні Стакгольмскага арбітражу ў выглядзе паставак газу. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар «Нафтагаз Украіны» Юрый Вітрэнка ў эфіры Радио НВ.

«Міністр [энергетыкі Расіі Аляксандр] Новак, які быў на перамовах, прызнаў той факт, што яны абмяркоўваюць пытанне выканання рашэння арбітражау праз адпаведныя пастаўкі газу. Мы па публічных заявах бачым пэўны прагрэс», — сказаў Вітрэнка.

«Гаворка ідзе пра газ на 3 млрд даляраў. Гэта вельмі шмат газу. Гэта гады імпарту Украіны», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0