30.11.2019 / 11:53

Дзеючага прэзідэнта Сурынама прысудзілі да 20 гадоў турмы за забойствы 2

Прэзідэнт Сурынама Дэзі Бутэрсе быў прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зняволення за пакаранне смерцю 15 палітычных праціўнікаў, паведамляе Al Jazeera.

Бутэрсе кіраваў паўднёваамерыканскай краінай у 1980-х гадах у якасці кіраўніка ваеннага ўрада, затым у 2010 годзе стаў прэзідэнтам і быў пераабраны ў 2015.

Суд пастанавіў, што салдаты пад яго камандаваннем выкралі 16 апазіцыянераў (у тым ліку адвакатаў, журналістаў і выкладчыкаў універсітэтаў) са сваіх дамоў і забілі 15 з іх у 1982 годзе.

74-гадовы Бутэрсе цяпер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітаі і не даў ніякіх каментароў.

Неўзабаве пасля таго, як суд вынес рашэнне, урад папрасіў больш за паўмільёна жыхароў Сурынама захоўваць спакой.

«Дэмакратыя па-ранейшаму мае першараднае значэнне», — гаворыцца ў заяве афіцыйных асоб.

NN.by

1
Зьмiцер / Адказаць
30.11.2019 / 14:51
Ну і пачнецца ж зараз! Пайшоў за поп-корнам.
0
0101 / Адказаць
30.11.2019 / 16:07
Прэзідэнта! Дзеючага! На 20 год. Сорамна перад Сурынам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру