30.11.2019 / 12:14

Севярынец пра выключэнне Анціпава з ПЭН-Цэнтра: Даўно пара было 15

Павел Севярынец, якога не так даўно выключылі з ПЭН-Цэнтра, пракаментаваў «Нашай Ніве» чарговае скандальнае выключэнне з арганізацыі, на гэты раз Паўла Анціпава.

«Даўно пара было. Анціпаў — адзін з тых, хто давёў ПЭН да сённяшняга стану. Зараз трэба дзевяцёх хрысціянаў, якія падалі заявы на ўступленне, уключыць (Алега Бембеля, Аляксея Марачкіна, Андрэя Кіма, Антонія Бокуна і астатніх), ды і мяне вярнуць. І разам будзем абмяркоўваць, як выбірацца з той ямы, куды ПЭН дзесяць год спаўзаў. Гатовы дапамагчы.

Трэба упрошваць вярнуцца ў ПЭН Лявона Баршчэўскага, Андрэя Дынько, Алеся Анціпенку, Глеба Лабадзенку, Наталку Харытанюк, Сямёна Букчына ды іншых годных людзей», — сказаў Павел Севярынец.

Нагадаем, 29 лістапада стала вядома, што з беларускага ПЭН-Цэнтра выключылі Паўла Анціпава, які ў 2013-2019 гадах быў першым намеснікам старшыні арганізацыі.

Яшчэ ў 2016 годзе Анціпаў выпусціў кнігу, у якой даволі рэзка прайшоўся па закуліссі беларускіх літаратурных прэмій.

NN.by

121
Чеснок / Адказаць
30.11.2019 / 12:33
В первую очередь надо исключить всех несущих политоту типа Северинцев, а потом позволить Алексиевич восстановить центр.
10
Казік / Адказаць
30.11.2019 / 12:57
Закапайце ўжо сцюардэсу. Яе ня выратаваць
22
Жвір / Адказаць
30.11.2019 / 13:05
Чеснок, э-нее... Няма дурных ! Алексіевіч -  гэта стоп-кран у любой справе, саўкоў трэба трымацца далей...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру