30.11.2019 / 12:42

Па Белавежскай пушчы бегаў зубр з нагой на рагах ВІДЭА 14

Зубра, што скакаў на трох нагах, заўважылі на днях на тэрыторыі Хвойніцкага лясніцтва Белавежскай пушчы, паведамляе сайт нацыянальнага парку.

У жывёлы правая пярэдняя нага апынулася на рагавым чахле і захрасла. Выпадак рэдкі. Мяркуюць, што гэта магло адбыцца падчас бегу «на махах», гэта значыць скокамі і хутка. Верагодна, адным з замахаў зубр і паставіў сябе ў няёмкае становішча.

Падобны выпадак адбыўся ў 1985 годзе ў іншым лясніцтве, дзе самец зубра паўдня скакаў на трох нагах, пакуль не здолеў вызваліць нагу.

На першы погляд зубры здаюцца нязграбнымі, аднак гэта зусім не так. Яны нядрэнна плаваюць, могуць пераскочыць агароджу вышэй 1,5 м і спрытна перамяшчацца па схілах. А буйныя самцы здольныя разагнацца да 60 км/г.

NN.by

1
Жвір / Адказаць
30.11.2019 / 13:02
Бедная жывёла.
0
Яктойказаў / Адказаць
30.11.2019 / 13:12
Нават у зубра бывае няўдачны дзень
1
0.5 / Адказаць
30.11.2019 / 13:34
Даже не знаю, чем я смогу ему помочь. Может вызвать МЧС? Котиков они знатно спасают.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру