30.11.2019 / 14:48

У Оршы да суда затрымалі блогера Дзмітрыя Казлова 2

Зьміцер Казлоў, канал «Шэры кот».

Дзьмітры Казлоў вядзе блог «Серый кот». Цяпер ён у аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 30 лістапада на 9 гадзінаў раніцы яго выклікалі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Пасьля ён перастаў выходзіць на сувязь, піша Радыё Свабода.

Пра зьняволеньне паведаміў старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП у Воршы Аляксандар Булаўка. Па ягоных словах, дзяжурны ізалятару праз тэлефон паведаміў, што Дзьмітры Казлоў адміністрацыйна затрыманы да суду і яго справу разгледзяць 2 сьнежня.

Напярэдадні Дзьмітры Казлоў дапускаў затрыманьне за ўдзел у пікеце ля будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 лістапада. 20 лістапада ён меўся быць на разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэньні ў судзе ў Менску.

Дзьмітры Казлоў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Але пасьля яго зьнялі з выбараў. Ён актыўна ўдзельнічаў у акцыі 16 лістапада ў Менску.

1
Малады / Адказаць
01.12.2019 / 00:33
Трымайся, хлопец!
1
Qwi / Адказаць
01.12.2019 / 11:29
Трымайся Кот.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру