30.11.2019 / 14:56

Пад Маладзечнам мікрааўтобус выехаў на сустрэчную і ўрэзаўся ў МАЗ з пасажырамі 2

Аварыя з удзелам пасажырскага МАЗа і мікрааўтобуса здарылася пад Маладзечнам, кіроўцы ў бальніцы, паведамляе МУС.

ДТЗ адбылося сёння каля 8.20 на 15-м кіламетры аўтадарогі Маладзечна — Валожын у вёсцы Палачаны. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы кіроўца Citroen выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе адбылося сутыкненне з рэйсавым аўтобусам Маладзечна-Падлесная.

Кіроўцы з рознымі траўмамі шпіталізаваны. 16 пасажыраў МАЗа не пацярпелі і на іншым аўтобусе іх даставілі да месца прызначэння.

Цяпер на месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група і ДАІ, высвятляюцца дакладныя прычыны і абставіны здарэння.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
30.11.2019 / 17:31
Хорошо что хоть не написали, безработный. Имел жену. За последние 5 лет 5 раз привлекался за нарушение пдд.
1
Нярускі / Адказаць
01.12.2019 / 11:14
Чаму урэзаўся, а не сутыкнуўся з ...?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру