30.11.2019 / 17:21

Расія паведаміла пра першыя выпрабаванні гіпергукавай ракеты «Кінжал» у Арктыцы 8

Расійская армія ў лістападзе правяла першыя выпрабаванні гіпергукавай ракеты «Кінжал» у Арктыцы, паведамляе ТАСС.

Паведамляецца, што выпрабаванні прайшлі ў сярэдзіне месяца. Знішчальнік МіГ-31К узляцеў з аэрадрома ў Мурманскай вобласці і стрэліў ракетай па наземнай цэлі, што знаходзілася на паўночны ўсход ад Варкуты.

Хуткасць ракеты дасягнула 10 Махаў (каля 12000 км/г).

Гіпергукавы ракетны комплекс «Кінжал» упершыню прадставіў Уладзімір Пуцін у сваім пасланні Федэральнаму сходу ў сакавіку 2018 года.

NN.by

7
ugo / Адказаць
30.11.2019 / 17:57
Цяпер яшчэ і Арктыку радыяцыяй засруць.
5
Niemand / Адказаць
30.11.2019 / 19:21
А што, мульцікаў не будзе? Не, ну я так не гуляю...
3
Снова Йа / Адказаць
30.11.2019 / 21:09
Ну, все! Бедность и нищета в Московии побеждены!...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру