30.11.2019 / 20:49

У Наваполацку «Пежо» ўрэзаўся ў аўтобус: адзін чалавек загінуў, двое параненыя

Раніцай 30 лістапада ў Наваполацку кіроўца Peugeot 406, рухаючыся па вуліцы Камсамольскай у бок запраўкі «Лукойл» па сярэдняй паласе руху, сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, які спыніўся перад трамвайнымі рэйкамі, паведамляе ДАІ.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўтамабіля і пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні, з якімі іх адвезлі ў бальніцу. Пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні аўтамабіля, загінуў на месцы ДТЗ.

Відавочцаў або грамадзян, якія маюць нейкую інфармацыю аб здарэнні, ДАІ просіць паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу ДАІ па тэлефонах: 8-0212-58-44-44, 621-44-44 (Вэлком), 721-44- 44 (МТС). Альбо па тэлефоне 102.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру