01.12.2019 / 09:46

Вучыч распавёў, як былы прэзідэнт Сербіі хаваўся ад Лукашэнкі 11

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у перадачы на ​​мясцовым тэлебачанні распавёў, як экс-кіраўнік краіны Барыс Тадзіч хаваўся ад беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі ў рэстаране. Сітуацыя ўсплыла на фоне скандалу ў Сербіі праз афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў краіну на наступным тыдні, піша Tut.by.

Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Вучыч. Фота прэс-службы кіраўніка Беларусі

— Я з задавальненнем прыму Лукашэнку! Гэта чалавек, які заўсёды быў разам з народам Сербіі. Ні ў адным сваім выступе ён не быў супраць Сербіі, ніколі не галасаваў супраць Сербіі! І як жа мы яго не прымем?

Тадзіч [экс-прэзідэнт Сербіі — Рэд.] хаваўся ад яго ў рэстаране на «Капаоніку» [курорт у Сербіі]. Казаў, калі ён [Лукашэнка] катаўся на лыжах: «Мы не можам бачыцца на публіцы!». Я не буду хавацца і весці таемныя перамовы. Як мы не прымем лідара брацкай краіны? Як я магу не прыняць такіх сяброў, толькі каб мяне ніхто не стаў вінаваціць? — пераклад прамовы Вучыча прыводзіць Telegram-канал Пул Першага.

Так кіраўнік Сербіі адрэагаваў на пазіцыю старшыні Дэмакратычнай партыі Сербіі Санды Рашковіч-Івіч з нагоды візіту ў краіну прэзідэнта Беларусі. У праграме запланавана сустрэча Лукашэнкі са старшынёй Народнай скупшчыны [парламента —Рэд.] Сербіі Маяй Гайковіч і дэпутатамі.

Санда Рашковіч-Івіч заявіла, што праз пазіцыю Лукашэнкі па Косаве [Мінск незалежнасць Косава не прызнае — Рэд.], прэзідэнт Сербіі павінен прыняць госця, але сустрэча беларускага прэзідэнта з мясцовымі дэпутатамі — здзек з дэмакратыі, перадае Danas.

— У Беларусі ў парламенце няма апазіцыі. Вясной, мабыць, перад парламенцкімі выбарамі ў нас выступіць Кім Чэн Ын, каб падзяліцца з рэжымам вопытам і перадаць веды пра выбарчыя працэсы, — заявіла палітык. Вучыч прысароміў Рашковіч-Івіч за такія выказванні.

Што тычыцца гісторыі з экс-прэзідэнтам Тадзічам, то Лукашэнка сапраўды ездзіў катацца на лыжах у Сербію ў сакавіку 2009 года. Прэзідэнт і яго світа жылі ў гатэлі «Гранд» у турыстычным цэнтры «Капаонік». Там жа ў гэты час, па дадзеных СМІ, знаходзіўся і Тадзіч. Ці адбылася тады сустрэча двух прэзідэнтаў, не паведамлялася.

NN.by

2
makswit / Адказаць
01.12.2019 / 09:54
Сапраўды, праблема маецца. Лукашэнка - гэта такі палітык, якога нават калі хочацца, то цяжка прымаць дзяржавам Яўропы, праз незаконную ды нядэмакратычную сістэму, якую пабудаваў Лукашэнка ў Беларусі, мяркую.
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
01.12.2019 / 09:56
Маюць рацыю,трэба як можна ляпей хавацца ад такога "сябра", пасля ягонага "выступлення з мудрыми выказваннями"усим прысутничым становицца сдыдна за тое што яны яго ведаюць.
5
Павел / Адказаць
01.12.2019 / 11:14
Позор Вучичу за такую позицию.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру