01.12.2019 / 11:35

Мінчук паскардзіўся на метро: Падманваюць, што «цягнік далей не ідзе». Але ён жа ідзе, хай і ў тупік! 27

Пільны мінчук Павел Місуна звярнуў увагу на прыкрую — прынамсі, на яго думку — недакладнасць у сталічным метро: на канцавых станцыях гучыць звыклая ўсім пасажырам фраза пра тое, што цягнік далей не ідзе.

«Але ж насамрэч цягнік далей ідзе, у чым кожны можа вельмі проста пераканацца. Такім чынам, гэтая фраза не адпавядае рэчаіснасці і ўводзіць у зман пасажыраў», — перакананы Павел.

Ён не паленаваўся і пісьмова звярнуўся ў Мінскі метрапалітэн з просьбай прыбраць фразу з паведамленняў.

Метрапалітэн стаў тлумачыць неабыякаваму пасажыру прынцып сваёй працы. Маўляў, у тупіках на канцавых станцыях адбываецца змена кірунку руху, а знаходзіцца там абы-каму нельга. Таму ніякага падману няма.

Гэтым адказам Павел Місуна абурыўся яшчэ больш. 

«Метрапалітэн у сваім адказе прызнае факт таго, што цягнік далей ідзе, пішучы «дадзеная тэхналагічная аперацыя праводзіцца ў спецыяльна абсталяваных для гэтага тупіках, куды састаў накіроўваецца пасля высадкі пасажыраў на станцыі», — наракае Павел.

«Чаму б не адказаць, што няма грошай, а як з’явяцца, то зробім адпаведныя змены?» — падсумоўвае ён, упэўнены, што ў будучыні пераможа.

NN.by

17
IKS / Адказаць
01.12.2019 / 11:52
Чалавек хворы, навошта гэта публікаваць? Такіх лістоў шмат ідзе па арганізацыях.
10
Анатоль / Адказаць
01.12.2019 / 12:05
Вось знайшоў да чаго дакалупацца!!!....((( Не магу толькі зразумець, гэта ад няма чаго рабіць, ці ад недахопу інтылекта?
32
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
01.12.2019 / 12:18
У гэтай краіне навокал падман. Падманваюць адкрыта, нахабна, сікаючы ў вочы пераконваючы, што гэта боская раса.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру