01.12.2019 / 12:18

На пажары ў закінутым доме пад Лагойскам загінулі двое маладых хлопцаў і дзяўчына абноўлена 3

Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта

На пажары ў вёсцы Сялец Лагойскага раёна ў ноч на 1 снежня загінулі трое маладзёнаў.

Ратавальнікі знайшлі ў нежылым доме целы 24-гадовага і 21-гадовага хлопцаў і 18-гадовай дзяўчыны. 

Яшчэ адна 18-гадовая дзяўчына змагла выбрацца з дома і засталася жывая.

Чытайце: Прыехалі з Мінска святкаваць 18-годдзе. Што вядома пра смерць траіх маладзёнаў пад Лагойскам

Лагойскі РАСК праводзіць праверку. На месцы здарэння працуюць следчыя і эксперты.

«У якасці адной з прыярытэтных прычын пажару разглядаецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання. Больш дэталёвыя абставіны і прычыны таго, што адбылося, будуць устаноўлены па выніках экспертыз», — праінфармавалі ў Следчым камітэце.

Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта

NN.by

5
ooo / Адказаць
01.12.2019 / 13:50
Курево.
1
Сусед / Адказаць
01.12.2019 / 14:57

4
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
01.12.2019 / 16:47
На моладзевым слэнгу называецца "адцянулiся"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру