Панды нарадзіліся ў Берлінскім заапарку ў канцы жніўня і ўжо робяць першыя крокі, паведамляе DW.

Двайняты важаць па пяць кілаграмаў.

Дзіцяняты, як і іх бацькі, належаць Кітаю. У 2017 годзе іх далі напракат берлінскаму заапарку за штогадовы ўзнос памерам амаль у адзін мільён долараў ЗША.

Малышы з'явіліся на свет яшчэ тры месяцы таму, але ім да гэтага часу не прыдумалі імёны. Яны так старанна поўзаюць, што потым пакутуюць ад ікаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0