У бардэлі, які дзейнічаў у прыватным доме ў цэнтры Рыгі, пераважна працавалі грамадзянкі Беларусі, Украіны і Расіі. Пра гэта паведамляе Delfi. Пры гэтым вядома, што на тэрыторыю Латвіі яны заехалі і пражывалі легальна.

На момант паліцэйскай аперацыі ў падпольным бардэлі знаходзіліся чатыры прастытуткі, якія аказвалі кліентам паслугі інтымнага характару. Як адзначылі ў паліцыі, супраць жанчын ніякіх санкцый прымяняць не будуць. Верагодна, яны будуць праходзіць па справе як пацярпелыя.

Інфармацыя пра тое, што ў Рызе дзейнічае публічны дом, была атрымана на пачатку лістапада. Дадзеныя сведчылі пра тое, што ў прыватным доме пражываюць грамадзянкі іншых дзяржаў, якія там жа аказваюць платныя паслугі інтымнага характару. Таксама былі атрыманы дадзеныя аб тым, што да справы датычная група сутэнёраў.

Падчас праверкі інфармацыі 23 лістапада паліцыя затрымала раней не судзімых 29-гадовых мужчын, якія падазраюцца ў сутэнёрстве. Устаноўлена, што адзін з іх быў сутэнёрам і даваў заданні дзяўчатам, а другі быў яго памочнікам. Трэцяга падазраванага — 49-гадовага ўласніка дома — затрымалі 26 лістапада.

Вядома, што бардэль працаваў у цэнтры Рыгі з пачатку 2019 года. Дзяўчат з іншых краін вербавалі для занятку прастытуцыяй праз інтэрнэт. Іншаземкі часта мяняліся, жылі ў доме і працавалі па некалькі тыдняў. Следства па справе працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0