01.12.2019 / 15:56

У стыкавыя матчы за выжыванне адправіўся «Дняпро» 3

Сёння скончыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Галоўная інтрыга была ў тым, хто зойме 14-е месца і будзе гуляць у стыкавых матчах за права застацца ў вышэйшай лізе. На гэта прэтэндавалі адразу некалькі камандаў, прычым дзве іх сышліся ў вочным паядынку: «Энергетык-БДУ» і «Дняпро».

«Энергетык» перамог 5:3, і «Дняпро» заняў 14-е месца. І цяпер будзе гуляць з брэсцкім «Рухам», што фінішаваў на трэцім месцы ў першай лізе.

Пераможца двубою застанецца (заваюе месца) ў вышэйшай лізе

Дынама Брэст — 75, БАТЭ — 70, Шахцёр — 65, Дынама Мінск — 50, Іслач — 47, Тарпеда-БелАЗ — 45, Гарадзея — 44, Славія — 37, Нёман, Мінск — 36, Слуцк — 34, Энергетык — 33, Віцебск — 31, Дняпро — 30, Гомель — 29, Тарпеда Мінск — 6.

Вышэйшую лігу таксама пакідаюць «Гомель» і «Тарпеда-Мінск», што развалілася цалкам. 

Выйшлі ў вышэйшую лігу «Смалявічы» і «Белшына».

У мінулым годзе «Дняпро» ўжо вылятаў з вышэйшай лігі, але дзякуючы аб'яднанню з «Промнем» здолеў там застацца.

NN.by

5
ЯНКА / Адказаць
01.12.2019 / 16:58
★ МАГІ, ЛЁЎ! ★ Але ж прышпільна. Па-ўкраінску — Пятро', а па-наску — Пё'тра, Пятрусь. Затое па-іхняму: «Реве да стогне Днiпр широкий», а па-беларуска-магілёўскаму ўжо «Дняпро»..? ★ Ня дзіва, што ў нашае сям'і казалі «лёў» і ніякі ня «леў». Так бы мовіць, па праграме імпартазамяшчэньня. :)) ★
5
Грязный Гарри / Адказаць
01.12.2019 / 18:05
Гомель жалко,веселая банда была.Забили больше.чем дубовое минское динамо,но вылетают...
4
Брыдкая пачвара / Адказаць
01.12.2019 / 18:11
Яшчэ пытанне, а колькі каманд здолее перазімаваць? Па традыцыі нейкі клуб перастае існаваць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру