Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Яны дамовіліся сустрэцца 6 снежня. Інфармацыя размешчана на сайце Савета Міністраў Беларусі.

Фота прэс-службы ўрада Расіі

Фота прэс-службы ўрада Расіі

Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку. «Быў абмеркаваны ход работы па ўзгадненні дарожных карт па інтэграцыі. Таксама прэм'ер-міністры дамовіліся правесці наступную сустрэчу ў пятніцу, 6 снежня», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзмітрый Мядзведзеў сярод іншага павіншаваў Сяргея Румаса з юбілеем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0