01.12.2019 / 17:34

Што агульнага ў метро Мінска, Лондана і Ванкувера? 7

На другім міжнародным Мінскім транспартным форуме, які праводзіць кампанія Visa, прагучаў займальны факт.

Мінскае метро. Фота Надзеі Бужан

Мінскі метрапалітэн стаў трэцім у свеце, які адразу на ўсіх станцыях увёў сістэму аплаты праезду з дапамогай бескантактавых банкаўскіх карт і розных мабільных прылад, якія падтрымліваюць банкаўскія аплатныя сістэмы. Да гэтага падобнай тэхналагічнасцю адрозніваліся толькі метро Лондана і Ванкувера.

З моманту запуску бескантакту ў Мінскім метрапалітэне новай сістэмай аплаты скарысталіся ўладальнікі банкаўскіх карт 208 банкаў свету з 83 краін.

Бескантактавы спосаб аплаты праезду ў Мінскім метрапалітэне з дапамогай банкаўскіх рашэнняў сёння складае 7,3 працэнта ад агульнай колькасці аплачаных паездак. І гэтая лічба пастаянна расце. За кастрычнік 2019 году такім спосабам аплаты ў падземцы скарысталіся амаль 2 мільёны чалавек.

У той жа час колькасць пасажыраў, якія аплацілі праезд жэтонамі, знізілася на 5 працэнтаў, а праязнымі — на 2,3 працэнта.

NN.by

27
Матёрый / Адказаць
01.12.2019 / 18:18
Общего то что везде платят за проезд. Нл в Лондоне и Ванкувере не слышат фразу: Денег нет, но Вы держитесь.
21
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
01.12.2019 / 18:25
Рэзкi пах мачы у пераходах!
24
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
01.12.2019 / 18:47
Параўналі хрен с пальцам. У Лондане 270 станцый, а ў Менску 29.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру