01.12.2019 / 20:31

Прыехалі з Мінска святкаваць 18-годдзе. Што вядома пра смерць траіх маладзёнаў пад Лагойскам 14

У ноч на 1 снежня пад Лагойскам адбылася бяда — у вёсцы Сялец загінулі трое маладзёнаў: два хлопцы і дзяўчына.

Ратавальнікі знайшлі ў нежылым доме целы 24-гадовага і 21-гадовага хлопцаў і 18-гадовай дзяўчыны. Яшчэ адна 18-гадовая дзяўчына змагла выбрацца з дома і засталася жывая.

Вядома, што хата належала сваякам загінулай дзяўчыны Дзіяны.

Яна жыла ў Мінску, вучылася ў Смілавіцкім агракаледжы на спецыяльнасці «кіраванне агракомплексам».

Напярэдадні дзяўчына папрасіла ў маці ключы ад вясковай хаты: маўляў, збіралася з сябрамі з’ездзіць туды, адзначыць дзень народзінаў. Маці ключы дала.

«Той дом застаўся мне, калі мае бацькі памерлі. Ён стаяў пусты, узімку ім ніхто не карыстаўся, а ўлетку сваякі выкарыстоўвалі яго як лецішча: ездзілі адпачываць, сеялі сёе-тое на агародзе.

І цяпер, кажуць, Дзіяна паехала туды адпачыць з сябрамі.

Дакладныя прычыны высвятляюцца, але папярэдне кажуць, што яны палілі грубку, і ці штосьці зрабілі не так, ці штосьці было з грубкай, — распавяла «Нашай Ніве» Ніна Уладзіміраўна, стрыечная бабуля дзяўчыны. — Два хлопцы і наша Дзіяна ўгарэлі».

Сяброў, з якімі была дзяўчына, бабуля не ведае. Кажа, дакладна толькі тое, што ўсе чацвёра прыехалі з Мінска адпачыць у вёску.

«У якасці адной з прыярытэтных прычын пажару разглядаецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання. Больш дэталёвыя абставіны і прычыны таго, што адбылося, будуць вызначаны па выніках экспертыз», — пракаментавалі здарэнне ў Следчым камітэце.

УШ

7
Святлана / Адказаць
01.12.2019 / 19:18
Жахліва... 
5
Ян Севярын Бакей / Адказаць
01.12.2019 / 20:05
калі вясковай печчу карыстацца пасьля вялікага перапынку і ня ўмеючы - учадзець зусім ня дзіва. Хаця на "днюху" чацьвёра паехалі , напэўна ж, з прыпасамі градуснымі і не Бадлера з Мандэльштамам там чыталі. Страшная сьмерць. нават думаць баюся, як гэта перажыць цяпер бацькам, лютаму ворагу не пажадаю апынуцца на іх мейсцы ...
10
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
01.12.2019 / 20:37
 Такие молодые... Такая глупая смерть.Пить не надо.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру