01.12.2019 / 20:44

Караеў: Мне ўсё адно, колькі злавілі пешаходаў. Галоўнае — адсутнасць скаргаў на міліцыю 17

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў лічыць, што галоўнае ў ацэнцы паспяховасці працы міліцыі — адсутнасць скаргаў на дзеянні праваахоўнікаў. Пра гэта ён заявіў у эфіры АНТ.

«Мне абсалютна ўсё адно, колькі адміністратыўна затрыманых, колькі злавілі пешаходаў, якія не так перайшлі дарогу. Гэтыя лічбы мяне не хвалююць. Мяне хвалюе адсутнасць скаргаў на міліцыю. Што нехта з іх паводзіў сябе груба, нетактоўна, чапляўся да грамадзян».

У якасці альтэрнатыўнай ацэнкі Караеў прапанаваў лічыць колькасць праведзеных прафілактычных размоваў.

NN.by

5
Алег С. / Адказаць
01.12.2019 / 20:55
Відаць, скаржнікам бы даваў расстрэл. Ці будзе грубы прымус. каб адклікалі скаргі, як практыкуюць некаторыя ведамствы.
13
Павел Ас / Адказаць
01.12.2019 / 21:00
Няўжо ў нас з’явіцца міліцыя з чалавечымі рысамі??? Шмат хто ідзе ў міліцыю з чыстымі памкненнямі, але раней СІСТЭМА іх "ламала" :( Цікава, як спрацуе гэтая СІСТЭМА пры новым міністры???
4
Рэха / Адказаць
01.12.2019 / 21:42
ды бардак у тваёй канторы , горшы за савецкі.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру