02.12.2019 / 06:14

У цэнтры Кіева пры абстрэле Range Rover забілі трохгадовага сына дэпутата 3

Інфарматар

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 1 снежня, ля рэстарана «Марыа» на скрыжаванні вуліц Льва Талстога і Тарасаўскай. Дзіця памерла ў карэце хуткай дапамогі па дарозе ў дзіцячую бальніцу, піша kp.ua.

Дзяўчына па імені Івана распавяла журналістам, што бачыла, як каржакаваты мужчына ў чорным сядаў у легкавую машыну ля рэстарана. Пасля гэтага кіроўца ўседарожніка, дэпутат Вячаслаў Собалеў, выбег на вуліцу з дзіцем на руках.

— Бацька выбег з машыны з дзіцем на руках. Дзіця крычала, што яму балюча, бацька крычаў: «Выклікайце хуткую».

Потым яны пабеглі да «Марыа», маці крычала, прыехала хуткая. Я не бачыла моманту стрэлу, я бачыла толькі як чалавек сеў у машыну і яна ад'ехала, — распавяла дзяўчына.

Сведка адзначыла, што мужчына быў не ў масцы. Зброі, як і моманту стрэлу, дзяўчына не бачыла

Cтралялі па бакавым пярэднім шкле уседарожніка. Стралялі ў машыну 47-гадовага бізнэсоўца і дэпутата Кіеўскага абласнога савета ад Блока Пятра Парашэнкі Вячаслава Собалева. Яму і належыць рэстаран «Марыа».

Собалеў — ураджэнец Енакіева Данецкай вобласці. У 1997 годзе адкрыў першы магазін «Абжора», а пасля арганізаваў аднайменную гандлёвую сетку. Собалеў — бацька пяцярых дзяцей, у 2016 годзе ў іх з жонкай Інай нарадзіўся малодшы сын.

Собалева абвінавачвалі ў тым, што сетка «Абжора» працуе на тэрыторыі так званых «ЛДНР», аднак дэпутат заявіў, што прадаў яе яшчэ ў 2007 годзе. Таксама ён адмаўляў наяўнасць расійскага пашпарта.

NN.by

6
Павел Ас / Адказаць
02.12.2019 / 06:38
Мае спачуванні бацкам, страшэннае гора :( Шкада што разлічваць на пакаранне замоўцаў гэтых ШМАТХАДОВАК, якія прынеслі столькі гора на Украіну і працягваюць гэта рабіць у гэтым жыцці не прыходзіцца. Але засталося ім не доўга, бо годы ўжо не тыя, а там ад божага суда яны не адверцяцца.
3
Свободный / Адказаць
02.12.2019 / 11:34
А все деньши деньги в которым нам вся твердят нет счастья
1
Пануры / Адказаць
02.12.2019 / 12:25
Няма слоу, дзiця за што? У 2014 спадзявалiся што трапяць у будычыню, а трапiлi у 90-я, усе як тады на акраiнах вайна у цэнтры бандзiцкiя разборкi....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру