Каля 10 тысяч жыхароў пакінулі свае дамы ў адным з раёнаў Турына (Італія) з-за аперацыі па абясшкоджванні англійскай авіябомбы часоў Другой сусветнай вайны, паведамляюць інфармагенцтвы.
Адзін з узрывальнікаў бомбы пашкоджаны. Пярэдні узрывальнік боепрыпасу сапёры замарозяць, задні зрэжуць струменем пяску і вады.
Урад Турына таксама закрыў паветраную прастору над горадам і абмежаваў рух наземнага транспарту.