02.12.2019 / 07:37

Расійскага гісторыка, які забіў аспірантку, перавезлі ў псіхбальніцу 12

Абвінавачаны ў забойстве аспіранткі былы выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Сакалоў змешчаны ў псіхбальніцу маскоўскага следчага ізалятара «Бутырка», паведамляе interfax.ru.

Там ён пройдзе псіхіятрычную экспертызу. Сакалоў знаходзіцца ў двухмеснай камеры. Яго сусед — абвінавачаны ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару.

Сакалоў абвінавачваецца ў забойстве 24-гадовай аспіранткі ўніверсітэта Анастасіі Ешчанка, з якой у яго былі блізкія адносіны. Гісторык віну прызнаў. Паводле следства, Ешчанка была забітая ў ноч на 8 лістапада з дробнакалібернага абрэза. Сакалоў расчляніў яе цела і часткова паспеў утапіць у рацэ Мойка.

NN.by

1
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
02.12.2019 / 08:27
Наверное насильник уже проявляет к нему интерес ...
2
любите родину мать вашу / Адказаць
02.12.2019 / 09:07
 чалавек, які находзіць асалоду ў тым, што выступае у возбразах вялікіх людзей мінулага, мае адхіленьні ў псіхіцы безумоўна. 
1
a.hto.tam.idze / Адказаць
02.12.2019 / 09:11
У псіхахворага, абвінавачанага ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, з'явіўся сусед. Маўляў, што Напалеон.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру