У Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці падчас пажару загінулі два чалавекі, пацярпелі двое дзяцей, паведамляе прэс-служба АУ МНС Мінскай вобласці.

Пажар здарыўся 1 снежня днём у жылым доме ў вёсцы Блонь. У агні загінулі два чалавекі, пацярпелі двое дзяцей. Прычына пажару высвятляецца.

Яшчэ адзін чалавек за мінулыя суткі загінуў падчас пажару ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0