Фота Мінабароны
У гэтыя дні стартуюць тактыка-страявыя заняткі па розных прадметах баявой падрыхтоўкі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Галоўнай задачай падрыхтоўкі Узброеных Сіл у новым 2019/2020 навучальным годзе стане ўдасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі камандуючых (камандзіраў, начальнікаў), іншых службовых асоб органаў ваеннага кіравання і войскаў, што забяспечвае іх здольнасць і гатоўнасць да эфектыўнага выканання задач.
Асноўныя намаганні ў ходзе падрыхтоўкі будуць сканцэнтраваны на гарантаванні ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь, эфектыўнага прымянення ўсіх элементаў яе ваеннай арганізацыі, у тым ліку ў складзе РГВ (с) на падставе ўсебаковай ацэнкі і прагнозу развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі вакол Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы.
Паведамляецца, што беларускім вайскоўцам трэба будзе актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі важных дзяржаўных задач, звязаных з святкаваннем 75-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945.