02.12.2019 / 09:27

У Кітаі ўводзяць абавязковае сканаванне твараў карыстальнікаў смартфонаў 8

pixabay.com

З 1 снежня жыхарам Кітая для падключэння новых мабільных сэрвісаў спатрэбіцца прасканаваць свае твары, піша Бі-бі-сі.

Пра новаўвядзенне было абвешчана ў верасні. Па словах уладаў, гэта робіцца для абароны законных правоў і інтарэсаў грамадзян у кіберпрасторы.

Улады КНР шмат гадоў паслядоўна змагаюцца з ананімным выкарыстаннем інтэрнэту.

Для атрымання мабільнага нумара і раней патрабавалася пасведчанне асобы з фатаграфіяй (як гэта робіцца ў многіх краінах). Цяпер прад'яўленае фота будуць параўноўваць са сканам твару, каб дакладна ідэнтыфікаваць карыстальніка і пераканацца, што ўсе карыстальнікі прысутнічаюць у сетцы пад сваімі сапраўднымі імёнамі.

Да прыкладу, у 2017 годзе быў прыняты закон, паводле якога інтэрнэт-платформы абавязалі правяраць асобу карыстальнікаў перад размяшчэннем іх кантэнту. Новае правіла, па словах міністэрства прамысловасці і інфармацыі, прызначана ўзмацніць гэтую сістэму.

Колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у Кітаі налічваецца сотнямі мільёнаў. Большасць з іх уваходзяць у сетку праз мабільныя тэлефоны.

Урад шырока выкарыстоўвае відэаназіранне і розныя тэхналогіі распазнання людзей па тварах для кантролю за насельніцтвам. Кітай лічыцца сусветным лідарам у гэтай галіне.

Джэфры Дзін, даследчык кітайскіх інфармацыйных тэхналогій і штучнага інтэлекту ў Оксфардскім універсітэце, кажа, што адной з прычын імкнення Пекіна ідэнтыфікаваць ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту і смартфонаў можа быць барацьба з кіберзлачыннасцю. Але вельмі верагодны і іншы матыў — узмацненне кантролю над усякай актыўнасцю насельніцтва.

«Яны спрабуюць павесіць шыльду на кожнага», — лічыць эксперт.

NN.by

3
Джанни Родари / Адказаць
02.12.2019 / 09:48
То есть не всё так гладко в социальной системе? У мистера Дзинь-Тиньпина недоверие к благодарным соотечествинникам?
3
Не профпригоден / Адказаць
02.12.2019 / 09:56
.. В кратце о том, почему гонконгцы не хотят быть частью этой фашистской дичи.
5
Павел / Адказаць
02.12.2019 / 10:23
В свободных странах при покупке сим-карты не нужно предьявлять никаких документов, полная анонимность. Менять и покупать карты можно без каких либо ограничений.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру