02.12.2019 / 10:01

У Бураціі трохгадовую дзяўчынку забылі ў 15-градусны мароз на вуліцы 1

Жыхар Бураціі (Расія) пакінуў на ноч трохгадовае дзіця на вуліцы ў 15-градусны мароз, паведамляе ТАСС.

«Раніцай 1 снежня на абочыне дарогі Зайграева — Улан-Удэ, на ўскраіне садовага таварыства 43-гадовы мужчына выявіў трохгадовую дзяўчынку. Устаноўлена, што сваяк дзяўчынкі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, забыўся яе ноччу на вуліцы. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па арт. 125 КК(«Пакіданне ў небяспецы»)», - паведамілі ў рэгіянальным МУС. Мужчыну пагражае год пазбаўлення волі.

Дзіцяці з пераахаладжэннем брыгада санітарнай авіяцыі даставіла Дзіцячы рэспубліканскі клінічны шпіталь.

«Дыягнаставалі абмаражэнне ступняў другой ступені. Першую ноч яна правяла ў палаце аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, сёння яе плануецца перавесці ў аддзяленне хірургіі», — паведамілі ТАСС у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Бураціі.

NN.by

0
ЯНКА / Адказаць
02.12.2019 / 16:39
★ Заклікаю ўсіх паглядзець на ютубаўскім канале «Satyr» ролік «Kamikadze_D. #15». ★ Дык у ім зусім звар'яцеўшы тата вышпульнуў свайго дзіцятку-немаўля ў сьнег! Бо прытрызьніў, што тамака ягоная (так і не атрыманая) кватэра. ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру