Мазырскі РАУС аб’явіў у вышук жыхара горада 1998 года нараджэння, вучня 4‑га класа гімназіі Руслана Харытончыка.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле міліцыі, 22 лютага прыкладна ў 15.00 дзіця пайшло з дому і не вярнулася. Міліцыя вядзе вышук хлопчыка і просіць усіх грамадзян, якія яго бачылі або штосьці ведаюць аб месцазнаходжанні, паведаміць у органы ўнутраных спраў. Прыкметы зніклага без вестак: на выгляд 10 гадоў, рост 120 см, хударлявага целаскладу, вочы карыя, нос прамы.

Быў апрануты: шэрая вязаная шапка з надпісам, джынсы блакітнага колеру, куртка чорная «Аляска», боты чорныя. Усіх, хто валодае інфармацыяй аб месцазнаходжанні дзіцяці, просяць патэлефанаваць па нумары 8‑02351‑2‑91‑82 або на мабільны нумар МТС +37529‑738‑88‑07.

Алена Германовіч, БелаПАН