02.12.2019 / 10:44

Даляр зноў падрос

Пасля зніжэння ў пятніцу на таргах 2 снежня даляр аднавіў рост. На пачатку таргоў сёння ён вырас на 0,0019 да 2,1105 беларускага рубля

Амерыканская валюта даражэла з 19 лістапада: з 2,0501 да 2,1135 28 лістапада. Але ў пятніцу, 29 лістапада, ён патаннеў да 2,1086 беларускага рубля.

У пачатку года даляр каштаваў 2,1598, а 3 студзеня ён дасягнуў максімуму — 2,1788 рубля. Найніжэйшы курс быў 2,0225 (23 ліпеня)

Еўра сёння даражэе на 0,0044 да 2,3251 беларускага.

А вось расійскі рубель зніжаецца: на 0,0140 да 3,2767 за 100 адзінак. 

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру