Выпадак адбыўся днём 1 снежня падчас Свяцілаўскім возеры, якое знаходзіцца ў Паўночным мікрараёне горада, піша Intex-press.
Трое дзяцей 6—8 гадоў — два хлопчыкі і дзяўчынка — выйшлі на лёд ля берага. Дзеці спрабавалі лёд на трываласць — кідалі камяні, тупалі нагамі. У нейкі момант лёд праламаўся, і дзеці апынуліся ў вадзе. На шчасце, відавочцам здарэння стаў выпадковы мінак. Мужчына выцягнуў дзяцей на бераг.