02.12.2019 / 11:51

Жыхар Воранаўскага раёна прыехаў у Гродна на лячэнне і здзейсніў два крадзяжы 3

Жыхар Воранаўскага раёна прыехаў на лячэнне ў адну з гродзенскіх бальніц і за дзень здзейсніў два крадзяжы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў абласной міліцыі.

У здзяйсненні крадзяжоў падазраецца 39-гадовы мужчына. У першы ж дзень ён абакраў суседа па палаце.

«78-гадовы пенсіянер пакінуў у тумбачцы грошы. На нейкі час ён адлучыўся з палаты, а, вярнуўшыся, выявіў прапажу», - распавялі ў міліцыі.

Падазраванага ўстанавілі. Высветлілася, што ён мае дачыненне яшчэ да аднаго злачынства. У гэты ж дзень мужчына скраў ровар.

NN.by

0
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Адказаць
02.12.2019 / 12:08
Напэу́на не хапала на лекування... Шкода даверлiвага дзядзьку. А, гэтаму недапечанаму - анiякага даравання!!! За кратамi высьвятляць каго ён пакрыу́дзiý... Усё жыццё разлiчвацца прыйдзецца...
0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
02.12.2019 / 12:37
...совершил две кражи для оплаты лечения !...у нас что, медицина бесплатная ?...
0
Зьмiцер / Адказаць
02.12.2019 / 12:58
Відаць, жыхар Воранаўскага раёна прыехаў лячыцца ад клептаманіі. У Горадні для такіх ёсць добры стацыянар у цэнтры горада.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру