02.12.2019 / 12:00

На гэтым тыдні прыйдзе пацяпленне: мокры снег з дажджом і галалёдзіца 1

Фота Сяргея Гудзіліна

У пачатку тыдня захаваюцца слабыя маразы. У сярэдзіне тыдня надвор'е пачне мяняцца, і тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон пачне павышацца, чакаюцца ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, месцамі туман і галалёдныя з'явы. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце.

3 снежня, у аўторак, атмасферны фронт забяспечыць ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым усходзе краіны снег і слабую завіруху. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу складзе 0 … -5°С, днём -3 … + 2°С.

У сераду раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -1 … -8°С, днём -1 … + 5 ° С.

5 снежня, у чацвер, у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Ноччу -3 … + 3°С, максімальная тэмпература днём 0 … + 5°С.

6 снежня, у пятніцу, без істотных ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе Беларусі невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Ноччу -5 … + 1°С, днём -1 … + 5°С.

NN.by

0
Жвір / Адказаць
02.12.2019 / 12:02
Ха !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру