Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Падчас нулявога чытання бюджэту ў парламенце, адказваючы на ​​пытанне Ганны Канапацкай, як урад па даручэнні Лукашэнкі плануе павялічыць ВУП да 100 мільярдаў даляраў, прэм'ер-міністр Сяргей Румас прапанаваў ёй папрацаваць ва ўрадзе. Пасля гэтага Канапацкая сустрэлася з Сяргеем Румасам, яны абмеркавалі эканамічныя пытанні, а таксама дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве. Як аказалася, прэм'ер яшчэ раз прапанаваў Канапацкай працу ва ўрадзе, піша Tut.by.

— Я адмовілася працаваць ва ўрадзе. І гэта свядомае рашэнне. У сённяшняй палітычнай і эканамічнай мадэлі я не змагу рэалізаваць тыя рэформы, якія неабходныя ў краіне і прыхільнікам якіх я з'яўляюся. Пры гэтым я запэўніла Румаса, што ў маёй асобе ўрад заўсёды можа разлічваць на супрацоўніцтва з канструктыўнай апазіцыяй і дыялог з грамадзянскай супольнасцю, - распавяла Ганна Канапацкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0