02.12.2019 / 13:16

Жыхар Віцебска ў свой дзень народзінаў скраў з салона муляж тэлефона

Пра выпадак паведамляе абласная міліцыя.

Мужчына пайшоў у салон сувязі, дзе адкрыта скраў выставачны муляж тэлефона коштам усяго восем рублёў.

Камера відэаназірання зафіксавала, як падазраваны зайшоў у памяшканне і пачаў разглядаць гаджэты. У нейкі момант ён схапіў першы тэлефон, які патрапіў пад руку, і паспяшаўся збегчы з месца злачынства.

Прадаўцы салона выклікалі міліцыю. Тады ж і высветлілася, што здабычай зламысніка стаў не новенькі гаджэт, а яго муляж. Неўзабаве супрацоўнікам крымінальнага вышуку стала вядомая і асоба мужчыны. Спрабуючы сысці ад адказнасці, ён некалькі дзён жыў на здымнай кватэры. І нягледзячы на ​​ўсе спробы схавацца ад праваахоўнікаў, быў затрыманы. 

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру