02.12.2019 / 13:19

У Полацку «замініравалі» ўніверсітэт 3

Сёння на электронную пошту ў праваахоўныя органы Віцебшчыны паступіла паведамленне аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, паведамляе прэс-служба міліцыі

На месца неадкладна выехалі следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, МНС, медслужбы.

 Супрацоўнікамі міліцыі прымаюцца неабходныя меры для грамадскай бяспекі. Спецыялістамі праводзіцца абследаванне карпусоў універсітэта і прылеглай тэрыторыі на наяўнасць небяспечных прадметаў.

МУС звяртаецца да грамадзян не паддавацца паніцы, выконваць меры бяспекі і прытрымлівацца рэкамендацый супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

NN.by

6
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
02.12.2019 / 16:00
Навошта ў Полацку унiверсiтэт?
0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
02.12.2019 / 20:25
Палкоўнiк Зэман.,

у Полацкім унівэрсітэце, між іншым, працуе самы на сёньня вядомы германіст-літаратуразнаўца ў Эўропе прафэсар Гугнін, адзін з самых вядомых нашых этнолягаў прафэсар Лобач, вядомы эканаміст, прафэсар Клюня...
І першай вышэйшай навучальнай установай ан тэрыторыі сучаснай Беларусі была, між іншым, Полацкая акадэмія, заснаваная ў 1812 годзе і пазьней зачыненая царскім указам.
0
Надзя / Адказаць
03.12.2019 / 22:51
Палкоўнiк Зэман., гicторую вучыць трэба
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру