Сёння пачаўся продаж білетаў на фінал Лігі чэмпіёнаў 2008/09 для шырокай публікі.

Фінал, як вядома. пройдзе 27 траўня на Алімпійскім стадыёне ў Рыме.

Падаць заяўку можна толькі на афіцыйным сайце УЕФА.

Калі попыт перавысіць прапанову, усе пададзеныя заяўкі аўтаматычна возьмуць удзел у латэрэі, па выніках якіх будуць вызначаныя ўладальнікі 10 тыс. білетаў, выдзеленых для шырокай аўдыторыі па ўсім свеце. Яны прызначаныя для нейтральных заўзятараў па ўсім свеце, якія жадаюць наведаць фінал незалежна ад таго, хто будзе ў ім удзельнічаць.

Кожны чалавек, які падае заяўку, можа прэтэндаваць на два квіткі.

Шырокай публіцы білеты прапануюцца наступных катэгорый:

катэгорыя 1 (па цэнтры) — 200 еўра; катэгорыя 2 (як правіла, кутнія сектары) — 140 еўра; катэгорыя 3 (за варотамі) — 90 еўра; месцы для інвалідаў — 70 еўра.

Кошт дастаўкі 21 еўра — для жыхароў Італіі, 33 еўра — для жыхароў астатняй Еўропы, 45 еўра — для жыхароў астатняга свету, паведамляе Спорт-Экспресс.

***

З Мінска ў Рым найхутчэй можна трапіць, натуральна, самалётам. Так, сайт Мерлінтура, напрыклад, прапануе некалькі варыянтаў далёту да сталіцы Італіі.

Найтанней выходзіць рэйс праз Рыгу - 421,6 еўра.

Прамы рэйс з Мінска да Рыма ўдзень 27 траўня, вяртанне таксама на наступны дзень праз Рыгу каштуе 491 еўра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?