На YouTube апублікаваны новы тызер фільма «Не час памерці» - 25-й карціны кінасагі пра суперагента Джэймса Бонда.
Ролік доўжыцца 14 секунд. У ім, у прыватнасці, можна ўбачыць Дэніэла Крэйга, які ў апошні раз у сваёй кар'еры сыграў Бонда.
Аўтары фільма паабяцалі, што поўны трэйлер карціны будзе абнародаваны 4 снежня.
У беларускі пракат «Не час памерці» выйдзе ў красавіку.
Першы фільм пра Джэймса Бонда выйшаў у 1962 годзе. Гэта быў «Доктар Ноў». Ролю суперагента выконвалі Шон Конэры (6 фільмаў), Джордж Лазэнбі (1), Роджэр Мур (7), Цімаці Далтан (2), Пірс Броснан (4), Дэніэл Крэйг (5).
0
0
0
0
0
0