02.12.2019 / 16:09

Хлопец заснуў у цягніку, а з кішэні выцягнулі 300 рублёў 2

У начной электрычцы адбыўся інцыдэнт: на ўчастку «Даманава—Боркі» ў 25-гадовага жыхара Лунінца з кішэні штаноў знік кашалёк, у якім знаходзілася 300 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Хлопец заснуў у цягніку, праехаў свой прыпынак і нават не адчуў, як пазбавіўся грошай. Праз тыдзень праваахоўнікі знайшлі пустое партманэ ў Мінску.

Начальнік АКВ Брэсцкага АУСТ маёр міліцыі Аляксей Даўжанюк паведаміў, што праца была не з простых: «Адпрацоўваліся розныя версіі. Прафесіяналізм і вопыт аператыўнікаў далі станоўчы вынік — фігурант быў затрыманы». Ім аказаўся непрацуючы раней судзімы 37-гадовы жыхар Мінска.

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі заклікаюць грамадзян быць як мага больш уважлівымі да сваіх рэчаў, не пакідаць іх без нагляду або ў лёгкадаступным месцы і не ўступаць ні ў якія размовы з сумніўнымі спадарожнікамі.

1
Свободный / Адказаць
02.12.2019 / 17:39
Ну как сказать не из простых я вот не театрал а примерно думаю что бы сделал проверил ближ камеры мало ли засветился когда выбрасывал дактелоскопию конечно же ну и у местных аматароу промысла все равно стучат друг на друга в силу низкого интеллекта и морали вот и усе))))
0
Henry / Адказаць
03.12.2019 / 10:43
Знайсці "па астылых слядах" выкрадзены кашалёк, а тым больш грошы - справа амаль немагчымая. Але ж відавочны факт, што у беларускіх цягніках няма відэакамер назірання. А у цягніках розныя людзі часова апыняюцца у вельмі цесных абставінах, і гэта - патэнцыйная серада для злачынстваў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру