БелТА

БелТА

Нядаўна на прэс-канферэнцыі мясцовыя ўлады паведамілі, што перанясуць навагоднія гулянні на Кастрычніцкую плошчу. Але высветлілася, што на старым месцы каля Палаца спорту свята ноччу з 31 снежня на 1 студзеня усё ж адбудзецца, піша Tut.by.

Буйны кірмаш «Калядны кірмаш» будзе працаваць з 14 снежня па 15 студзеня каля Палаца спорту. Яе арганізатар — прадпрыемства «Мінскзнешгандальінвест».

На кірмашы абяцаюць усталяваць 35 драўляных домікаў для гандлю навагоднімі ўпрыгожваннямі, вопраткай i ежай. Па словах арганізатараў, выбар страў будзе прыстойны — можна перакусіць дранікамі, смажанымі слімакамі, купіць бургеры і хот-догі, пакаштаваць літоўскую кухню, венгерскія калачы, мяса ў тандыры, а таксама выпіць гарачыя напоі.

Акрамя пакупак і перакусаў, на кірмашы арганізуюць і забаўляльную праграму з паркам атракцыёнаў, сінема-барам, шоу самавараў, а таксама з катаннем на ездавых сабаках у запрэжках, на поні. Для дзяцей паставяць навагоднюю пошту для лістоў Дзеду Марозу.

Час работы кірмашу: у будні — з 14.00 да 23.00, у выхадныя - з 12.00 да 23.00, у навагоднюю ноч — з 23.00 да 4.00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0