02.12.2019 / 21:03

Пуцін падпісаў закон аб «замежных агентах» 10

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пашырэнні спісу СМІ, якія могуць быць прызнаныя замежнымі агентамі, піша tass.ru.

Цяпер СМІ, абвешчанае ў Расіі «замежным агентам», абавязана выконваць усе абмежаванні і абавязкі, уведзеныя для НКА — замежных агентаў, а таксама ім пагражае аналагічная адказнасць за парушэнне заканадаўства.

Новы закон прадугледжвае, што замежнымі СМІ, якія выконваюць функцыі замежнага агента, могуць быць прызнаныя таксама прыватныя асобы, калі яны пашыраюць паведамленні або матэрыялы (у тым ліку ў інтэрнэце), прызначаныя для неабмежаванага кола асоб, і атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы. Прычым гаворка можа ісці як аб грашовых сродках, так і аб іншай маёмасці, атрыманых ад замежных дзяржаў, іх дзяржаўных органаў, міжнародных і замежных арганізацый, замежных грамадзян альбо ад расійскіх юрыдычных асоб, якія атрымліваюць грашовыя сродкі ад названых крыніц.

Міністэрства юстыцыі РФ надзяляецца паўнамоцтвамі па вядзенні рэестру замежных СМІ, якія выконваюць функцыі замежнага агента.

Для працы ў РФ «замежны агент» абавязаны заснаваць расійскую юрыдычную асобу на працягу аднаго месяца з дня атрымання названага статусу, а таксама паведаміць профільнае ведамства. У выходных звестках СМІ павінна ўтрымлівацца ўказанне на тое, што яно створана замежным СМІ-замежным агентам. Таксама ўводзіцца забарона на распаўсюд прадукцыі СМІ-замежных агентаў без маркіроўкі, у тым ліку ў інтэрнэце.

За парушэнне вызначанага парадку дзейнасці прадугледжваецца магчымасць абмежавання доступу да інфармацыйнага рэсурсу СМІ-замежнага агента.

 Закон уступіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання. 

NN.by

2
вусцішны троль / Адказаць
02.12.2019 / 22:05
Киселев - вилла и виноградники в Италии на миллионы евро, там же имеет вид на жительство - Инагент (позывной «вечерний мудозвон»)! Песков - коттеджи на Рублевке, пентхаусы в Париже, элитная недвижимость Москве, Питере, яхты, суперкары и другие активы - инагент (позывной «приближённые усы»). Денис Попов - главный прокурор Москвы - владеет отелями и виллами в Черногории, Испании, и конечно же на Рублевке - инагент «загнивающего запада». Ведущий «Вестей» Брилев - подданный Великобритании, там же владеет домом в элитном районе Лондона - инагент (ну просто агент 007). Дерипаска - путинский олигарх, имеет гражданство Кипра - инагент. Рогозин (от имени своего любимого тестя) владеет недвижимостью на миллиарды рублей, на приобретите которой ему потребовалось бы сотни лет (учитывая официальные доходы). Он же смотрящий за «Восточным», «крестный отец» робота Фёдора - потенциальный претендент на звание инагента. Сечины, Чайки, Шуваловы, Миллеры, Ротенберги, Ковальчуки, Пригожины (и другие олигархи, друзья, чиновники, ставленники Путина), жены, дети, любовницы которых живут, учатся имеют недвижимость, активы, компании в Европе, США, Швейцарии, офшорах так или иначе также является инагентами! И во главе всего этого, где воруют абсолютно все его ставленники - силовики, мэры, губернаторы, депутаты, чиновники, где кругом фактически одни ИНОСТРАННЫЕ АГЕНТЫ, - чудом оказался «честный и кристально чистый» альфа чекист! Ну прям сюжет для болливудского фильма!
63
makswit / Адказаць
02.12.2019 / 22:47
Трэба адзначыць, што гэта Штатаўцы першыя распачалі гэтую інфармацыйную "вайну", калі без якіхсці законных падстаў прызналі тэлекрыніцу (тэлеканал) "Расія сёння" (англ. Russia Today), РТ, замежным агентам. РТ бяспадстаўна прыціскаецца ў Штатах, Брытаніі, Нямеччыне ды ў іньшых "цывілізаваных" дзяржавах Захаду, якія нібыта шануюць свабоду слова.
А Марыя Буціна, Рас.грамадзянка, утрымівалася ў Штатаўскай турме колькі мясяцаў за тое, што яна як фізычная асоба не зарэгістравалася ФІЗЫЧНАЮ асобай-замежным агентам. 
Так што Расія тут толькі сымэтрычна адказвае.
5
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
02.12.2019 / 22:50
Ну вот и всё - Рассеянчеги ! Можете сказать Свободе Слова - Прощай !..
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру