Нарэшце, дачакаліся… Пакуль не бронзавага помніка ў поўны рост, а толькі бронзавага барэльефа.

«Будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, пабудаваны ў 1939 годзе паводле праекту архітэктара Лангбарда І.Р. і рэканструяваны у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. у 2006‑2009 гг». (У арыгінале надпіс па‑расейску.) Гэты барэльеф усталяваны днямі на лесвіцы, якая вядзе да галоўнага ўваходу ў тэатр.

Цікава, што ў сюжэт суботняга выпуску «Наших новостей» на АНТ, прысвечаны прыёмцы будынку пасля рэканструкцыі прэмьер‑міністрам Сідорскім, шыльда ў памяць Лангбарда хоць і згадваецца, але камера паказвае яе мімаходзь. Прачытаць надпіс цалкам тэглядач бы пры ўсім жаданні не змог, а рэпарцёр яе чамусьці не агучыў.

Адкуль такая сціпласць? Ясна, што ідэя ўвекавечыць «даручэнне Прэзідэнта РБ» нарадзілася не ў галаве кіраўніка дзяржавы. Хутчэй за ўсё, гэта прыдумка аўтараў барэльефа. Але ж зацвярджаўся праект, відаць, на самым высокім узроўні.

Што ж, і ўвесь праект рэканструкцыі, і гэтую яго частку ацэняць некалі нашы ўдзячныя нашчадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?