Сігнал аб пажары жылога дома ў аграгарадку Бель-1 Крычаўскага раёна паступіў выратавальнікам 2 снежня ў 7.21, паведамляе прэс-служба АУ МНС Магілёўшчыны.

У агни загінуў гаспадар 1965 году нараджэння.

У гэты ж дзень падчас пажару ў прыватным доме ў Бабруйску траўмаваны гаспадар 1960 года нараджэння. Яго шпіталізавалі з апёкам I-II ступені 6% цела. У мужчыны пашкоджаны твар і кісці рук.

Таксама за мінулыя суткі адзін чалавек загінуў на пажары ў Любанскім раёне Мінскай вобласці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?