Ініцыятыву рэалізуе БПС-Сбербанк ў супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі. У верасні 9 удзельнікаў праекта, якія прайшлі інтэнсіўнае навучанне, адправіліся ў школы па-за буйнымі гарадамі. У асноўным педагогі навучаюць сельскіх дзяцей, яшчэ двое працуюць у гімназіі Дзяржынска.

У наступным навучальным годзе для ўдзелу ў праекце плануецца адабраць у два разы большую колькасць настаўнікаў і ахапіць праектам новыя рэгіёны. Таксама банк плануе падпісаць пагадненне аб узаемадзеянні сацыяльна адказных кампаній, аператарам якога з'яўляецца фонд «Добра».

Акрамя зарплаты, для настаўнікаў прадугледжана матэрыяльная падтрымка. Яны атрымаюць ноўтбукі і кампенсацыю выдаткаў на жыллё ў выпадку пераезду. Сродкі выдзяляюцца з дабрачыннага фонду, які заснаваны БПС-Сбербанкам.

Праект «Настаўнік для Беларусі» закліканы забяспечыць кожнаму дзіцяці ў Беларусі доступ да якаснай адукацыі, каб лепш раскрыць яго індывідуальныя магчымасці. Педагогі-ўдзельнікі могуць зрабіць унёсак ва ўстойлівае развіццё краіны. БПС-Сбербанк як арганізатар праекта названы лідарам сацыяльнай адказнасці Беларусі па выніках публічных слуханняў, арганізаваных фондам «Добра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0