kremlin.ru

kremlin.ru

Меркавана, што 6 снежня Аляксандр Лукашэнка ляціць у Сочы на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. 

Пра гэта ў твітары напісаў галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў. На 6 снежня ў Венядзіктава было запланаванае інтэрв'ю з Лукашэнкам. 

«Аляксандр Лукашэнка ссунуў наша інтэрв'ю. 6 снежня (у прызначаны дзень) прэзідэнт Беларусі ляціць у Сочы. Пуцін замест Венядзіктава», — напісаў Венядзіктаў. 

Тэлеграм-канал «Пул першага» ўдакладняе, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна пройдзе 7 снежня.

Прэс-сакратар Наталля Эйсмант удакладніла:

«Гэта ўжо, напэўна, не сакрэт — сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, як плануецца, адбудзецца ў канцы гэтага тыдня. Да гэтага чарговы раўнд перамоваў правядуць прэм'еры, затым яны даложаць аб выніках працы кіраўнікам дзяржаў. Пасля чаго і адбудзецца асноўная сустрэча, аб якой так шмат цяпер кажуць».

Раней паведамлялася, што да 8 снежня павінна прайсці сустрэча Лукашэнкі і Пуціна з падпісаннем «дарожных картаў» па пытаннях інтэграцыі дзвюх дзяржаваў. Аднак на чым канкрэтна настойвае Расія, дагэтуль невядома. Перамовы адбываюцца ў абстаноўцы сакрэтнасці, змест дакументаў не агучваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0