Аварыя са смяротным вынікам адбылася 2 снежня ў 05.50.

Як паведамілі kraj.by ва ўпраўленні дзяржаўтаінспекцыі МУС, аўтамабіль «Сітраэн Ксара Пікаса» рухаўся па вуліцы Вялікі Гасцінец у напрамку Мінска. Паблізу дома №98 кіроўца збіў 72-гадовага мужчыну.

Ён пераходзіў праезную частку злева направа па нерэгуляваным пазначаным пешаходным пераходзе.

Пазней мужчына памёр у рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0